-



   Казлоўскі Віктар




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Казлоўскі Віктар


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Казлоўскі Віктар (таксама Казлоўскі Вінцэсь), нарадзіўся 06.09.1905 г. у вёсцы Мрочкі Ўздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Менскі беларускі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г. - літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў, Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Да вясны 1945 г. - карэспандэнт газеты «Звязда». З-за хваробы пераехаў у вёску.

Памёр 24.02.1975 г.

Упершыню выступіў з вершамі ў друку ў 1925 г. (газета «Савецкая Беларусь»). Выдаў у 1932 г. зборнікі вершаў «Слова аб юнай краіне», «Музыка працы» і паэму «Рахіль».

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы М.Асеева, М.Ісакоўскага, І.Уткіна.



Похожие документы


Галаўчынер Віктар
Галаўчынер Віктар, нарадзіўся 28.06.1905 г. у г. Менску ў сям'і настаўніка. У 1926 г. скончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў у Менску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага жыдоўскага тэатра (1926-1938), Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930-1932). У 1938-1939 гг. - выкладчык тэатральнай навучальні ў Менску, у 1939-1942 гг. - рэжысёр Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, у 1942-1946 гг. - мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага жыдоўскага тэатра БССР, у 1946-1948 гг. - галоўны рэжысёр Дзяржаўнага расейскага тэатра БССР. З 1949 г. - галоўны рэжысёр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільні....

Ярац Віктар
Ярац Віктар, нарадзіўся 23.10.1948 г. у пасёлку Красны Мост Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1966 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, У 1968 г. перавёўся ў Гомельскі педагагічны інстытут, на базе якога ў 1969 г. быў адкрыты ўніверсітэт (скончыў у 1970). Быў некалькі месяцаў загадчыкам сельгасаддзела рагачоўскай раённай газеты «Камунар». У 1970-1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на Гомельскай студыі тэлебачання. У 1975 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Гомельскага ўніверсітэта. Працуе выкладчыкам гэтага ўніверсітэта, з 1978 г. - дацэнт. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1980 г....

Супрунчук Віктар
Супрунчук Віктар, нарадзіўся 07.12.1949 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Сялецкай сярэдняй школы (1967) працаваў грузчыкам на Нова-Бярозаўскім вапнавым заводзе, вучыўся ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні №– 82 электратэхнікі (скончыў у 1968). У 1968-1970 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў электрамантажнікам і электразваршчыкам у трэсце «Электрацэнтрмантаж». Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976). Працаваў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Электрон» завода ЭВМ імя Арджанікідзе. З 1977 г. - спецыяльны карэспандэнт «Сельской газеты», з 1981 г. - рэдактар аддзела літаратуры Беларускага тэлебачання, з 1983 г. - загадчык аддзела нарыса, з 1986 г. - старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». З 1990 г. - намеснік старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1985 г....

Шымук Віктар
Шымук Віктар (таксама Шымук Вікенцій), нарадзіўся 02.04.1933 г. у вёсцы Змяёўцы Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння васьмі класаў працаваў адказным сакратаром дзятлаўскай раённай газеты «За новую вёску» (1949-1951). Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе. У 1951 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў завочна ў 1957). Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Калгасная праўда», потым - літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Звязда» (1967-1971), адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1974-1977). З 1977 г. - намеснік галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1964 г....

Шніп Віктар
Шніп Віктар, нарадзіўся 26.03.1960 г. у вёсцы Пугачы Валожынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). Працаваў цесляром на будоўлях Менска, літкансультантам у часопісе «Неман» і газеце «Вячэрні Мінск». У 1987 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, працуе старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь». Сябра СП СССР з 1984 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям