-



   Казбярук Уладзімір




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Казбярук Уладзімір


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Казбярук Уладзімір, нарадзіўся 29.08.1923 г. у вёсцы Бандары Беластоцкага ваяводства (цяпер Польшча) у сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949) працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Любчанскай сярэдняй школе, а ў 1951-1952 гг. - выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры Нягневіцкай сярэдняй школы Наваградскага раёна. Вучыўся ў аспірантуры пры Менскім педагагічным інстытуце (1952-1955), працаваў выкладчыкам Полацкага педагагічнага інстытута.

У 1959-1964 гг. - вучоны сакратар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1964 г. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1977 г.

Узнагароджаны медалямі.

У друку выступае з рэцэнзіямі і крытычнымі артыкуламі з 1954 г. Аўтар манаграфій «Якуб Колас у школе» (1967 і 1975), «Ступені росту» (1974), «Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» (1979), «Рамантычны пошук» (1983), нарыса «Якуб Колас (жыццё і творчасць)» (1962), дакладаў на VII Міжнародны з'езд славістаў «Традыцыі польскага рамантызму ў беларускай літаратуры пачатку XX ст.» (1972) і на IX Міжнародны з'езд славістаў «Славянскія літаратуры і праблемы беларускага параўнальнага літаратуразнаўства (дакастрычніцкі перыяд)» (1982). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), кнігі «Старонкі літаратурных сувязей» (1970).

Для беларуска-польскага зборніка «Малыя героі вялікай вайны» (Менск - Лодзь, 1986) пераклаў успаміны маладых польскіх удзельнікаў другой сусветнай вайны. Пераклаў «Клад» З.Бядулі (на расейскую мову, 1986), «Хітры мангуст» (ангольскія казкі, 1987), «Комбле» (грузінскія казкі, 1990), паасобныя казкі і апавяданні пісьменнікаў народаў СССР.

Для серыі «Школьная бібліятэка» падрыхтаваў (склаў і напісаў уступныя артыкулы) зборнікі «Беларуькая літаратура XIX - пачатку XX стагоддзя» (1977), «Вытокі» (1988), «На ўсходзе сонца» (1990), кнігі Я.Коласа «На прасторах жыцця» (1986), «Голас зямлі» (1988), Я.Купалы «Спадчына» (1988).



Похожие документы


Паўлаў Уладзімір
Паўлаў Уладзімір, нарадзіўся 25.10.1935 г. у вёсцы Замошша Любанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1954 г. скончыў Дарасінскую сярэднюю школу і працаваў літработнікам любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы». Служыў у Савецкай Арміі (1954-1957). У 1962 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў загадчыкам літаратуры і мастацтва, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1962-1967), адказным сакратаром кінабюлетэня «На экранах Беларусі» (1967-1971), літкансультантам СП БССР (1971-1972, 1986-1988), загадваў рэдакцыямі паэзіі, затым збору твораў і выбраных твораў выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972-1985). З 1990 г. - намеснік старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1962 г....

Якутаў Уладзімір
Якутаў Уладзімір, нарадзіўся 05.11.1926 г. у вёсцы Ранькава Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1942-1944 гг. - у партызанскім атрадзе брыгады «Неуловимые». З 1944 г. - у дзеючай арміі. У 1945 г. быў паранены і дэмабілізаваны. У 1945-1946 гг. працаваў сакратаром Булаўскага сельсавета Полацкага раёна. У 1946-1961 гг. у Летуве - сакратар Швенгіонеляйскага валаснога камітэта камсамола, інструктар, загадчык парткабінета райкама партыі. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954). З 1961 г. працаваў у Менску адказным сакратаром таварыства «Веды» Ленінскага раёна, намеснікам дырэктара па культрабоце тэхнічнай навучальні №– 53, навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі пры ЦК КПБ. З 1973 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. З сакавіка 1990 г. - прэзідэнт культурна-творчай фірмы «Русь Белая». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1984 г....

Верамейчык Уладзімір
Верамейчык Уладзімір, нарадзіўся 01.11.1937 г. у вёсцы Петрыцкае Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1955 г. скончыў Рэчыцкую педагагічную навучальню. Год працаваў старшым піянерважатым Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1956-1959). Пасля дэмабілізацыі паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1964). Працаваў завучам, дырэктарам Ведрыцкай васьмігадовай школы Рэчыцкага раёна, пасля рэарганізацыі гэтай школы ў сярэднюю (1966) -яе дырэктар. Сябра СП СССР з 1976 г....

Папковіч Уладзімір
Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынерна-радыётэхнічнай навучальні (1963-1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Менскага оптыка-механічнага завода. У 1966-1970 гг. настаўнічаў у школе №– 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і ангельскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г. - старшы выкладчык Віцебскага педінстытута. Сябра СП СССР з 1981 г....

Ягоўдзік Уладзімір
Ягоўдзік Уладзімір (таксама Ягаўдзік Уладзімір), нарадзіўся 14.02.1956 г. у вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978-1982 гг. працаваў карэспандэнтам Берасцейскай абласной газеты «Заря», рэдактарам Берасцейскай абласной студыі тэлебачання. З 1982 г. жыве ў Менску. У 1982-1990 гг. - супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1990 г. - рэдактар газеты «Дзеці і мы». Сябра СП СССР з 1985 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям