-



   Лукша Валянцін




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Лукша Валянцін


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Лукша Валянцін, нарадзіўся 16.11.1937 г. у горадзе Полацку ў сям'і служачага.

Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г. - інструктар Полацкага гаркама камсамола, камсорг трэста №– 16 «Нафтабуд». З 1961 г. - літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізма», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацак), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. - старшы рэдактар, з 1975 г. - галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1980 г. - дырэктар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1978 г.

Узнагароджаны медалём і Ганаровым знакам А.П.Гайдара.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1956 г. (апублікаваны верш у «Віцебскім рабочым»). Выйшлі кнігі вершаў «Гарады нараджаюцца сёння» (1964), «Атава» (1969), «Споведзь» (1973), «Белыя берагі» (паэма-хроніка, 1981), «Радзімыя плямы» (вершы і фельетоны, 1982), «Сляды памяці» (вершы і паэма, 1986), «Агонь і попел» (драматычныя паэмы, 1989), кніжкі вершаў, казак для дзяцей «Аркестр» (1972), «Зялёная бальніца» (1974), «Лета - круглы год» (1978), «Крылаты цэх» (1982), «Чароўны камень» (1987). Выдаў кнігі публіцыстыкі «Наша полацкая прафесія» (1966), «Рамантыкі шасцідзесятых» (1967), «Дзесяць дарог да чароўнага» (1970), «Полацк» (1973).

Аўтар п'ес, пастаўленых на тэатральнай сцэне, тэлебачанні і радыё, «Інтэгралы на цэгле» (1974), «Мая радня» (1975), «Свае крылы» (1976), «Вецер веку» (паводле аднайменнага рамана І.Гурскага, 1977), «Калі вяртаюцца буслы» (1982), «Асоль» (паводле твораў А.Грына, 1984), «Пад шыфрам «Зорачка» (1985), «Чароўны камень» (1985).

Пераклаў п'есы С.Міхалкова «Дарагі хлопчык» (1986), М.Рошчына «Уся Надзея» (1986), Е.Тарахоўскай «Казка пра Ямелю» (1990). Напісаў лібрэта оперы «Барвовы золак» (пастаўлена ў 1979).

Многія вершы пакладзены на музыку.



Похожие документы


Таўлай Валянцін
Таўлай Валянцін, нарадзіўся 08.02.1914 г. у горадзе Баранавічах у сям'і чыгуначніка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне. У 1927 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію, а ў 1929 г. быў выключаны за ўдзел у вучнёўскай забастоўцы. Летам 1929 г. арыштаваны польскімі ўладамі, а восенню 1930 г. асуджаны на 2 гады зняволення. У кастрычніку 1930 г. камуністычнае падполле накіравала яго ў БССР. Працаваў у Рэчыцы інструктарам райкама камсамола, у газеце «Звязда», вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У канцы 1932 г. прыняты ў сябры Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і адкліканы ЦК КПЗБ на падпольную працу ў Заходнюю Беларусь. Сябра цэнтральнай рэдакцыі КПЗБ (Варшава), супрацоўнік легальнага органа КПЗБ «Беларуская газета» (Вільня), прадстаўнік ЦК КПЗБ у Цэнтры нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі. Адзін з арганізатараў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў (1933). У 1934 г. зноў арыштаваны і асуджаны да 8 гадоў турмы. У верасні 1939 г. вызвалены з гарадзенскай турмы Чырвонай Арміяй. Працаваў у лідскай раённай газеце «Уперад» (1939-1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада імя Р.І.Катоўскага брыгады імя Ф.Э.Дзяржынскага Баранавіцкага злучэння (1942-1944), разведчыкам, кіраўніком наваградскай агентурнай сеткі спецгрупы «Буравеснік» (студзень - ліпень 1944). У 1944-1945 гг. працаваў адказным сакратаром наваградскай раённай газеты «Звязда», у 1945-1947 гг. - старшы навуковы супрацоўнік і намеснік дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. Сябра СП СССР з 1941 г....

Тарас Валянцін
Тарас Валянцін, нарадзіўся 09.02.1930 г. у горадзе Менску ў сям'і мастака. У час Вялікай Айчыннай вайны трынаццацігадовым хлапчуком пайшоў у партызаны, быў байцом атрада «За Савецкую Радзіму» брыгады імя Чкалава (Баранавіцкае партызанскае злучэнне). З канца 1944 г. працаваў шліфавальшчыкам у Беларускай рэспубліканскай літаграфіі ў Горадні і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе рабочай моладзі. На пачатку 1948 г. вярнуўся ў Менск, быў рознарабочым на Менскай бісквітнай фабрыцы і працягваў навучанне ў вячэрняй школе. У 1955 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда» (1955-1962), у 1964-1968 гг. - рэдактар аддзела прозы часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1961 г....

Куляшова Валянціна
Куляшова Валянціна, нарадзілася 27.01.1936 г. у горадзе Менску ў сям'і пісьменніка. У 1958 г. скончыла філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі, у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. З 1960 г. жыла ў Сафіі (Балгарыя), працавала настаўніцай сярэдняй школы, вучылася ў аспірантуры (па беларускай мове і літаратуры) Сафійскага ўніверсітэта, была рэдактарам-перакладчыкам на Балгарскім радыё. У 1967 г. вярнулася ў Менск. У 1967-1982 гг. - выкладчык кафедры расейскай мовы БДУ, старшы рэдактар на Беларускім тэлебачанні, загадчык творчага аддзела Рэспубліканскага Дома работнікаў мастацтва....

Панамароў Валянцін
Панамароў Валянцін, нарадзіўся 05.07.1923 г. у горадзе Маскве (Расея) у сям'і інжынера-эканаміста. Скончыўшы сярэднюю школу (1941), паступіў у Маскоўскі авіяцыйны інстытут, які неўзабаве быў эвакуіраваны ў Алма-Ату. У 1942 г. прызваны ў армію. Вучыўся ў Ваенна-паветранай Акадэміі імя Жукоўскага (1942-1944), у Маскоўскім інстытуце міжнародных адносін (1944-1945). Быў літсупрацоўнікам газеты «Правда» (1945-1949). З 1949 г. у Менску, - карэспандэнт «Правды» па Беларускай ССР (1949-1951), часопіса «Огонёк» (1951-1959, 1961-1965), газеты «Известия» (1959-1961), «Литературной газеты» (1974-1976). Працаваў памочнікам першага сакратара ЦК КПБ (1965-1971), кіраўніком групы палітычных аглядальнікаў Дзяржтэлерадыё БССР (1971-1974). Удзельнічаў у рабоце сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1966, 1968, 1970). Сябра СП СССР з 1965 г....

Коўтун Валянціна
Коўтун Валянціна (сапр. Новік Валянціна), нарадзілася 06.04.1946 г. у вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўніка. У 1963 г. скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу, працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. У 1964 г. паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а з 4 курса перавялася ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (скончыла ў 1969). Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна (1969-1970), літкансультантам «Сельской газеты» (1970-1976). З 1976 г. - літсупрацоўнік, з 1979 г. - рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1982 г. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 г. - старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». У 1977-1980 гг. вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1976 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям