-



   Ушакоў Андрэй




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Ушакоў Андрэй


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Ушакоў Андрэй, нарадзіўся 16.10.1912 г. у вёсцы Рабяткі Чавускага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў прафтэхшколу металістаў, працаваў слесарам у дэпо, у майстэрнях авіяпарка, на швейнай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі» ў Віцебску. У 1930-1931 гг. вучыўся на крытыка-творчым аддзяленні Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Менску, у 1933-1934 гг. - ва Ўсесаюзным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве. Скончыў літаратурны факультэт Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры (1939). З 1939 г. служыў у Чырвонай Арміі, працаваў у рэдакцыі дывізійнай газеты «За Советскую родину» (Гомель).

Загінуў у 1941 г. на фронце.

Вершы пачаў друкаваць у 1928 г. (газета «Чырвоная змена»). Першы зборнік вершаў «Рабочы пульс» выдаў у 1932 г. (з П.Ананьевым). Аўтар зборнікаў вершаў «Праца і маладосць» (Віцебск, 1933), «Зарава вагранак» (1933), «Голас Радзімы» (1938), «Наша маладосць» (выбранае, 1962). Выйшлі напісаныя для дзяцей у сааўтарстве з А.Жаўруком паэмы «Пра майго таварыша» (1939), «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (1939) і зборнік вершаў «Пра майго катка» (1950).

Пісаў таксама апавяданні. Сааўтар лібрэта аперэты «Зарэчны барок» (з А.Жаўруком).



Похожие документы


Мрый Андрэй
Мрый Андрэй (сапр. Шашалевіч Андрэй), нарадзіўся ў 1893 г. у вёсцы Палуж Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і валаснога пісара. Атрымаў семінарскую адукацыю. Быў прапаршчыкам у царскай арміі. У 1918-1921 гг. служыў у Чырвонай Арміі. У 1921-1926 гг. настаўнічаў у Краснаполлі ў школе II ступені (выкладаў гісторыю і французскую мову). У 1926-1930 гг. - інспектар Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР. Быў сябрам «Узвышша». У 1934 г. рэпрэсіраваны, асуджаны тройкай АДПУ на 5 гадоў ссылкі. Справа пераглядалася. Зноў арыштоўваўся ў 1940 г. Пакаранне адбываў у Карагандзе, Валагодскай, Мурманскай абласцях, працаваў бухгалтарам у леспрамгасе, рыбным кааператыве, выкладчыкам літаратуры ў школе. У час арышту ў Мурманску ўсё створанае ў ссылцы (раман «Жывы дом», аповесці, навелы) было канфіскавана. Рэабілітаваны 06.01.1961 г....

Макаёнак Андрэй
Макаёнак Андрэй, нарадзіўся 12.11.1920 г. у вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Журавіцкай сярэдняй школы (1938) працаваў масавіком у раённым Доме культуры. У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Крымскім фронце. Пасля цяжкога ранення (1942) дэмабілізаваны. Працаваў у Акаурцкай сярэдняй школе Грузіі (1942-1943), сакратаром Журавіцкага райкама камсамола (1944, цяпер у складзе Рагачоўскага раёна), Гарадзенскага гаркама камсамола (1945), загадчыкам партыйнага кабінета Магілеўскага чыгуначнага вузла (1945-1946), памочнікам сакратара Журавіцкага райкама партыі (1946-1947). У 1949 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1949-1953 гг. - загадчык аддзела прозы часопіса «Вожык», у 1966-1978 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Неман». Як сябра дэлегацыі БССР у 1965 г. удзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971-1982). Сябра СП СССР з 1949 г....

Федарэнка Андрэй
Федарэнка Андрэй, нарадзіўся 17.01.1964 г. у вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1983 г. скончыў Мазырскі політэхнікум. Працаваў мулярам будаўнічага ўпраўлення №– 63 у пасёлку Мікашэвічы Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1983-1984). Працаваў транспартным рабочым у Калінкавічах. Скончыў бібліятэчны факультэт Менскага інстытута культуры (1990). Працуе загадчыкам аддзела культуры і навукі часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1990 г....

Ушакоў Андрэй
Ушакоў Андрэй, нарадзіўся 16.10.1912 г. у вёсцы Рабяткі Чавускага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў прафтэхшколу металістаў, працаваў слесарам у дэпо, у майстэрнях авіяпарка, на швейнай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі» ў Віцебску. У 1930-1931 гг. вучыўся на крытыка-творчым аддзяленні Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Менску, у 1933-1934 гг. - ва Ўсесаюзным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве. Скончыў літаратурны факультэт Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры (1939). З 1939 г. служыў у Чырвонай Арміі, працаваў у рэдакцыі дывізійнай газеты «За Советскую родину» (Гомель)....

Александровіч Андрэй
Александровіч Андрэй, нарадзіўся 22.01.1906 г. у горадзе Менску ў сям'і рабочага. Пасля заканчэння Менскага педагагічнага тэхнікума (1925) працаваў рэдактарам акруговай газеты «Наш працаўнік». Вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1925-1930), адначасова рэдагаваў часопіс «Малады араты». Адзін з арганізатараў літаратурнага аб'яднання «Маладняк». З 1932 г. - намеснік старшыні аргкамітэта, у 1934-1937 гг. - намеснік старшыні праўлення СП БССР. Прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформы правапісу беларускай мовы (1933). Абіраўся сябрам ЦВК БССР. У 1938 г. быў рэпрэсіраваны. Тэрмін адбываў на Крайняй Поўначы, працаваў на будаўніцтве Нарыльскага металургічнага камбіната (1938-1947). З 1947 г. - літсупрацоўнік шматтыражнай газеты Менскага трактарнага завода, з 1948 г. - брыгадзір «Белтрактарабуда». У 1949-1955 гг. - у ссылцы ў Краснаярскім краі. Пасля рэабілітацыі (1955) жыў у Менску. Член-карэспандэнт АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям