-



   Гарулёў Мікола




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Гарулёў Мікола


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Гарулёў Мікола, нарадзіўся 06.11.1919 г. у вёсцы Баева Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і настаўніка.

Скончыў аддзяленне расейскай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Магілеўскага педагагічнага інстытута (1941). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны - баец 1-га камуністычнага знішчальнага батальёна пры ЦК КП Беларусі, ᴨᴏᴛым - баец, афіцэр-палітработнік у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі (1947) - адказны сакратар рэдакцыі магілеўскай абласной газеты «За Радзіму». У 1949 г. пераехаў у Менск, працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, у рэдакцыі часопіса «Советская Отчизна», загадчыкам літаратурнай часткі Расейскага драматычнага тэатра, на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1970-1979 гг. - адказны сакратар часопіса «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Сябра СП СССР з 1947 г.

Узнагароджаны медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1979).

Памёр 07.05.1980 г.

Першы верш апублікаваў у 1938 г. (газета «Камунар Магілёўшчыны»). Пісаў на расейскай і беларускай мовах. У 1949 г. выдаў нарыс «Шлях рацыяналізатара». Выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў «Друзья-ᴛᴏʙарищи» (1954), «Новы настаўнік» (1974), «Прощайте, любимые» (1977), «Кібернетычная жонка» (1979), раманы «Прощайте, любимые» (1979), «После разлуки» (1981). Зрабіў літаратурны запіс кнігі М.Каралёва «Сыновья народа» (1955).

Выдаў зборнікі вершаў «Сверстники» (1950), «В пути» (1956), «Признание» (1976).

Выступаў і як драматург. Аўтар п'ес «Выбух» (з М.Алтуховым, 1959, пастаўлена ў 1958), «Второе знакомство» (1961, пастаўлена ў 1960), «Если любишь» («Призвание», 1963, пастаўлена ў 1962), «Моя дочь» (1966, пастаўлена ў 1965), «Друг или враг» («Кровью скрепленная», 1967, пастаўлена ў 1966), «Месть Половинкина» (пастаўлена ў 1968), «Москвич-408» (1971), тры апошнія п'есы ўвайшлі ў зборнік «Наследники» (1971). Напісаў кінааповесць «Наследники Матвея Марковича» (1963) і сцэнарыі трох дакументальных фільмаў.

Пераклаў на расейскую мову раманы М.Паслядовіча «Святло над Ліпскам» (1950) і М.Зарэцкага «Вязьмо» (1965), а таксама паасобныя творы Я.Коласа, Э.Самуйлёнка, П.Галавача, М.Танка, П.Панчанкі, А.Бялевіча, У.Краўчанкі, Я.Скрыгана, І.Мележа і інш.



Похожие документы


Гайдук Мікола
Гайдук Мікола, нарадзіўся 29.05.1933 г. у вёсцы Кабылянка Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям'і. У 1951 г. скончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова. Два гады працаваў у гміннай управе. З 1953 г. вучыўся ў СССР на філалагічным факультэце ва ўніверсітэтах Растова-на-Доне, Ленінграда, Менска. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959) працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Б.Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім спачатку як настаўнік беларускай і лацінскай моў, а з 1965 г. - дырэктарам ліцэя. У 1959-1964 гг. адначасова выкладаў беларускую літаратуру на беларускім аддзяленні завочнай настаўніцкай студыі ў Беластоку. У 1971-1986 гг. - публіцыст, у 1986-1988 гг. - намеснік галоўнага рэдактара газеты «Ніва» (Беласток). Сябра Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа» з 1958 г. Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў з 1985 г....

Засім Мікола
Засім Мікола, нарадзіўся 19.11.1908 г. у вёсцы Шані Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Працаваў па найме, на Пружанскім лесапільным заводзе. У 1924 г. уступіў у падпольную камсамольскую арганізацыю, затым у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады яго не раз арыштоўвалі. У 1925 г. зняволены ў пружанскую турму. Пасля ўз'яднання (1939) абраны старшынёй Шанеўскага сельсавета. У час Вялікай Айчыннай вайны - партызан, інструктар Берасцейскага абласнога антыфашысцкага камітэта. У 1944-1946 гг. - загадчык аддзела Пружанскага райвыканкома. Пасля заканчэння Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ (1948) працаваў у берасцейскай абласной газеце «Заря» (1948-1957), затым - у раённай газеце «Заря над Бугом». Кіраваў абласным літаб'яднаннем. Сябра СП СССР з 1945 г....

Пракаповіч Мікола
Пракаповіч Мікола, нарадзіўся 01.11.1948 г. у вёсцы Пугачова (з 1979 г. у межах Берасця) у сям'і рабочага. У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне факультэта мовы і літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў у Асабовіцкай васьмігадовай школе Пінскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1971-1972). З 1972 г. - рэдактар Берасцейскага абласнога радыё, затым загадчык рэдакцыі літаратурна-мастацкіх і музычных перадач Берасцейскай студыі тэлебачання, адначасова (у 1984-1990) сакратар Берасцейскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1981 г....

Татур Мікола
Татур Мікола, нарадзіўся 03.03.1919 г. ва ўрочышчы Застар'і Клічаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. З 1931 г. выхоўваўся ў Бабруйскім дзіцячым доме. Скончыў факультэт мовы і літаратуры Менскага настаўніцкага інстытута (1937), да 1941 г. настаўнічаў у гарадах Сянно Віцебскай вобласці і Друскеніках (цяпер Летува). У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. Быў цяжка паранены і доўга лячыўся ў шпіталях. З 1944 г. - рэдактар, загадчык рэдакцыі Дзяржаўнага выдавецтва БССР, выдавецтва «Полымя». У 1966-1970 гг. - дырэктар Беларускага аддзялення Літаратурнага фонду СССР, у 1970-1979 гг. - дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1953 г....

Воранаў Мікола
Воранаў Мікола, нарадзіўся 13.12.1936 г. у вёсцы Віры Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. З 1952 г., скончыўшы Азяркоўскую сямігодку, працаваў камбайнерам у Задзвінскай МТС Суражскага раёна. У 1955-1959 гг. служыў на Балтыйскім флоце. З 1959 г. на журналісцкай рабоце - літсупрацоўнік суражскай раённай газеты «Кліч Ільіча», аршанскай газеты «Ленінскі прызыў», загадчык сельскагаспадарчага аддзела сенненскай раённай газеты «Ленінская іскра». Жыве ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына Віцебскай вобласці. Сябра СП СССР з 1978 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям