-



   Тычына Міхась




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Тычына Міхась


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Тычына Міхась, нарадзіўся 10.02.1943 г. у пасёлку Ленінскі Алданскага раёна (Якуцкай АССР) у сям'і ссыльнага.

У 1947 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Берасцейскага педагагічнага інстытута (1964). Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1965). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970) і працуе навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута.

Кандыдат філалагічных навук. Сябра Беларускага ПЭНцэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1976 г.

Узнагароджаны медалём.

Друкавацца пачаў у 1963 г. з вершаў (берасцейская абласная газета «Заря»), як крытык і літаратуразнавец з 1969 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар манаграфій «Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення» (1973), «Народ и война» (1985), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Змена квадры» (1983), «Час прозы» (1988). Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977), калектыўнай працы «Магчымасці рэалізму: Прычыннасць і гістарызм» (з В.Жураўлёвым, 1982).

Выступае і ў галіне прозы. Выйшлі «Дажынкі» (аповесць і апавяданні, 1979), «Вяртанне: Аповесць пра Кузьму Чорнага» (1984).



Похожие документы


Зарэцкі Міхась
Зарэцкі Міхась (сапр. Касянкоў Міхаіл), нарадзіўся 20.11.1901 г. у сяле Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і дзяка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам. У 10 год аддадзены ў Аршанскую духоўную навучальню, а затым - у Магілеўскую духоўную семінарыю, якую пакінуў, калі пачалася рэвалюцыя. Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 г. настаўнічаў на Магілеўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920-1926 гг. - палітработнік Чырвонай Арміі. Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», з 1927 г. - у аб'яднанне «Полымя». Да лістапада 1936 г. працаваў у АН БССР. 03.10.1936 г. арыштаваны. Прыгавор Ваеннай калегіі ад 28.10.1937 г. адменены Вярхоўным судом БССР 07.12.1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г....

Зарэмба Міхась
Зарэмба Міхась, нарадзіўся 02.01.1941 г, у вёсцы Знаменка Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля заканчэння Лагойскай сярэдняй школы №– 1 - калгаснік, памочнік брыгадзіра калгаса «Перамога» (1957-1960). У 1965 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1965 г. - літсупрацоўнік, з 1968 г. - загадчык аддзела школьнага і піянерскага жыцця газеты «Піянер Беларусі». З 1989 г. працуе загадчыкам рэдакцыі літаратуры для дзяцей малодшага школьнага ўзросту выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1989 г....

Вышынскі Міхась
Вышынскі Міхась, нарадзіўся 27.01.1940 г. у горадзе Менску ў сям'і настаўніка. Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага навучання (1957) працаваў мулярам на будоўлях Менска. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1965), настаўнічаў на Берасцейшчыне і Меншчыне. У 1967-1968 гг. працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў выдавецтве «Беларусь», у 1968-1969 гг. - рэдактарам аддзела прозы часопіса «Неман». У 1970-1975 гг. - рэдактар вяшчання для дзяцей і юнацтва Беларускага радыё. Сябра СП СССР з 1970 г....

Ярош Міхась
Ярош Міхась, нарадзіўся 10.01.1929 г. у вёсцы Межная Слабада Клецкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1948). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1953-1956). У 1956-1987 гг. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1968 г....

Ларчанка Міхась
Ларчанка Міхась, нарадзіўся 14.11.1907 г. у вёсцы Хварасцяны Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Княжыцкай школе сялянскай моладзі, у Магілеўскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1929 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (у 1931 г. педфак пераўтвораны ў Вышэйшы педагагічны інстытут). Скончыў яго датэрмінова (1932). З 1935 г., пасля заканчэння аспірантуры пры АН БССР, - супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Бранскім фронце, улетку 1942 г. быў цяжка паранены. З 1943 г. - загадчык кафедры і дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1952-1955 гг. - дактарант Інстытута сусветнай літаратуры АН СССР, у 1955-1971 гг. - зноў загадчык кафедры беларускай літаратуры і адначасова (да 1957) дэкан філалагічнага факультэта БДУ. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1939 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям