-



   Пруднікаў Павал




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Пруднікаў Павал


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Пруднікаў Павал, нарадзіўся 14.07.1911 г. у вёсцы Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Працоўны шлях пачаў у 1930 г. шахцёрам-металургам у Данбасе. Працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы - Магілеў - Крычаў - Рослаў, а таксама на Магілеўскай шаўковай фабрыцы, на рэспубліканскай кніжнай базе ў Менску, грузчыкам на чыгуначнай станцыі Менск-Таварная, супрацоўнікам рэспубліканскага перыядычнага друку, БелТА, Беларускага радыё і клімавіцкай раённай газеты «Камуна». У 1937 г. скончыў Ленінградскі педагагічны інстытут, а 11.08.1937 г. быў рэпрэсіраваны і пасля 4-х месяцаў зняволення ў ленінградскіх «Крыжах» («Крестах») доўгія гады працаваў у якасці зняволенага на будаўніцтве чыгунак у Бурацкай АССР і Іркуцкай вобласці, на будаўніцтве шыннага завода ў Омску і горна-металургічнага камбіната ў Нарыльску, грузчыкам у рачным порце Енісейска (Краснаярскі край). Пасля вызвалення (1945) працаваў токарам вагоннага дэпо Нарыльскай чыгункі, ᴨᴏᴛым загадчыкам бібліятэкі Нарыльскага горна-металургічнага тэхнікума, настаўнічаў у сярэдніх школах Смаленшчыны (г. Рослаў, Рослаўскі і Ершацкі раёны, 1946-1952). Нейкі час выкладаў мову і літаратуру ў Ашмянскай педнавучальні. З 1952 па 1968 гг. - выкладчык мовы, літаратуры і гісторыі Слабодскай сярэдняй школы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 1968-1971 гг. - старшы рэдактар часопіса «Служба быту Беларусі». Рэабілітаваны ў 1956 г.

Узнагароджаны медалём.

Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1930 г. (газета «Піянер Беларусі»). У 1932 г. выйшла першая кніжка вершаў «Песні грузчыкаў») пад псеўданімам Паўлюк Буравей (з Я.Субачам). Выдадзены зборнікі паэзіі «Час майго нараджэння» (1968), «Прысады» (1979), «Мая магістраль» (выбранае, 1981), «Заасцёр'е» (вершы, паэма, 1986), «Познія ягады» (вершы, паэма, 1990). У 1987 г. выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Заранка», у 1988 г. - кніга ўспамінаў пра пісьменнікаў «Далёкае, але не забытае».

Аўтар паэмы «Таймыр» (часопіс «Полымя», 1988) і аўтабіяграфічнай аповесці «Яжовыя рукавіцы» (часопіс «Полымя», 1989), а таксама нарысаў, публіцыстычных артыкулаў.



Похожие документы


Левановіч Павал
Левановіч Павал, нарадзіўся 03.11.1914 г. у вёсцы Мазалава Мсціслаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся на геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнік паходў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1940) працаваў у часопісе «Іскры Ільіча». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у палон. Уцёк з Крычаўскага лагера ваеннапалонных, удзельнічаў у мсціслаўскім падполлі. У 1943 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях, быў паранены....

Сушко Павал
Сушко Павал, нарадзіўся 20.11.1909 г. у вёсцы Сушкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Перад кайзераўскай акупацыяй разам з маці і старэйшым братам падаўся ў бежанцы. Вярнуўшыся дадому, працаваў на сельскай гаспадарцы і адначасова займаўся самаадукацыяй. Быў на вайсковай службе ў Вільні (1930-1931). Пасля ўз'яднання Беларусі (1939) стаў старшынёй мясцовага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну - спачатку ў падпольным атрадзе «Масква», потым у 4-й Беларускай партызанскай брыгадзе. Мабілізаваны як нестраявы на працоўны фронт, з восені 1944 да вясны 1947 г. працаваў на адной з шахт Чарамхоўскага вугальнага басейна ў Сібіры. Адпушчаны па стану здароўя, працаваў будаўніком, печніком, кіраваў паляводчай брыгадай у калгасе «Баявы партызан»....

Шруб Павал
Шруб Павал, нарадзіўся 20.02.1955 г. у вёсцы Хільчыцы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў фізічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1977). Працаваў старшым інжынерам кафедры фізікі Наваполацкага політэхнічнага інстытута (1977-1979). Служыў у Савецкай Арміі (1981-1983). З 1983 г. - выкладчык-метадыст Менскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі. Скончыў завочна Менскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1987). Сябра СП СССР з 1988 г....

Дзюбайла Павал
Дзюбайла Павал, нарадзіўся 05.08.1931 г. у вёсцы Кукарава Бярэзінскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954). Адначасова працаваў у школах на Маладэчаншчыне. Служыў у Савецкай Арміі (1954-1955). Быў дырэктарам Бакштанскай сярэдняй школы Юрацішкаўскага раёна, інспектарам Маладэчанскага аблана. У 1960 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР і з таго часу - навуховы супрацоўнік, а з 1968 г. - загадчык сектара беларускай савецкай літаратуры інстытута, цяпер - аддзела сучаснай беларускай літаратуры і крытыкі. Доктар філалагічных навук. Прафесар. Сябра СП СССР з 1967 г....

Місько Павал
Місько Павал, нарадзіўся 14.03.1931 г. у вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Працаваў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара давыд-гарадоцкай раённай газеты «Сцяг Леніна». У 1959-1964 гг. - уласны карэспандэнт газеты «Звязда» па Гарадзенскай вобласці, у 1964-1967 гг. - літсупрацоўнік «Сельской газеты», у 1967-1971 гг. - загадчык аддзела культуры рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1971-1972 гг. - загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». З 1972 г. - загадчык рэдакцыі прозы, у 1976-1980 гг. - намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1968 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям