-



   Крыніца




doc.png  Тип документа: краткие содержания


type.png  Предмет: Якуб Колас


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Доўгія гады крынічка частавала ўсіх жывых істот найчысцейшай вадой, ля яе кіпела жыццё. Тара, якая дала ёй жыццё, пазірала на крынічку з любасцю маці. Аднойчы гара сказала, што чакаюцца вялікія перамены, якія могуць змяніць лес крынічкі, павярнуць яе ў іншы бок. Дачку словы маці-гары не спалохалі, а толькі зацікавілі, яна даўно ўжо хацела паглядзець на іншы свет. Гара перасцерагае крынічку, што «сярод чужынцаў яна згубіць свой воблік, сатрэцца з твару зямлі». Калі ж крыху пачакае, то ў родным краі злучыць сваю ваду з вадой іншых крыніц. «Тады б вы сталі магутнай ракой, і ў гурце вам не страшна было б каціцца ў свет: вас ніхто не адалее, і вы не страціце сябе на чужыне. Вы б ажывілі ўвесь гэты край, ён стаў бы багатым на зайздрасць чужынцам», — гаворыць маці-гара.

Здрыганулася зямля і на шляху крынічкі лягла цяжкая глыба. Крынічка спалохалася і пабегла ў іншы бок. Асірацела маці-гара. Нядаўна шумлівае і вясёлае месца, дзе цякла крынічка, пачало заміраць і глухнуць.

Лясны жаваранак, які адзін не пакінуў старую гару, сказаў, што да яе прыйшлі дарагія госці.

На купінах сіўца, як слёзы, блішчалі буйныя кроплі расы — часткі крынічкі, што падалася ў свет. Кроплі прасілі даравання ў маці-гары, расказалі пра сваё бадзянне. Гара ж прамовіла: «За тое, што вы не паслухалі свае маткі і кінулі сваю радзіму, вы будзеце вечна кружыцца па свеце і ніколі не збудзеце сваёй жальбы па родных кутках...»

Прыгрэла сонейка, заззялі і зніклі кропелькі расы.



Похожие документы


Крыніца
<P>Доўгія гады крынічка частавала ўсіх жывых істот найчысцейшай вадой, ля яе кіпела жыццё. Тара, якая дала ёй жыццё, пазірала на крынічку з любасцю маці. Аднойчы гара сказала, што чакаюцца вялікія перамены, якія могуць змяніць лес крынічкі, павярнуць яе ў іншы бок. Дачку словы маці-гары не спалохалі, а толькі зацікавілі, яна даўно ўжо хацела паглядзець на іншы свет. Гара перасцерагае крынічку, што «сярод чужынцаў яна згубіць свой воблік, сатрэцца з твару зямлі». Калі ж крыху пачакае, то ў родным краі злучыць сваю ваду з вадой іншых крыніц. «Тады б вы сталі магутнай ракой, і ў гурце вам не страшна было б каціцца ў свет: вас ніхто не адалее, і вы не страціце сябе на чужыне. Вы б ажывілі ўвесь гэты край, ён стаў бы багатым на зайздрасць чужынцам», — гаворыць маці-гара. <P>...

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям